АГІНСКІЯ
Geležinis vilkas
[info]druving
Агінскія — старажытны магнацкі род герба "Агінец", прадстаўнікі якога, па сведчанні вучоных-гісторыкаў (А. Мяснікоў) сустракаюцца ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны яшчэ ў VІІІ стагоддзі. На працягу ХVІ — ХІХ стагоддзяў Агінскія адыгрывалі вядучую ролю ў дзяржаўным, эканамічным, палітычным і культурным жыцці некалькіх краін: Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. Сярод прадстаўнікоў роду былі: гетман ВКЛ (Міхал Казімір Агінскі), палкоўнік войска ВКЛ (Багдан Мацвеевіч Агінскі), ваявода менскі (Аляксандр Агінскі), ваявода мсціслаўскі (Шыман Кароль Агінскі), гетман польны ВКЛ (Ян Агінскі), канцлер ВКЛ (Марцыян Аляксандр Агінскі), падскарбій надворны ВКЛ (Мікалай Францішак Агінскі), вялікі харужы ВКЛ (Рыгор Антоній Агінскі), ваявода троцкі і віленскі (Казімір Дамінік Агінскі), пасол у Пецярбургу (Ігнацій Агінскі), стараста Ашмянскі (Андрэй Агінскі).
  • Add to Memories

Железный век Беларуси
Кот Бегемот
[info]sverc
Митрофанов А.Г. Ранний железный век средней Белоруссии (VII-VI вв. до н.э. – VIII в. н.э). Минск, 1978

Егорейченко А.А. Древнейшие городища Белорусского Полесья (VII-VI вв. н.э. – II в. н.э.). Минск, 1996
  • Add to Memories

За права на выбар | Камунікат.org
[info]kamunikat
За права на выбар
Партрэты асуджаных. Плошча-2010

Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...

  • Add to Memories

З.Пазняк пра Л.Жэлігоўскага
Wiciaz
[info]nicolaev

Літвін-беларус Зянон Пазняк з дужым шацункам пра Літвіна ген. Люцыяна Жэлігоўскага і ягоныя чыны, пра тое, што ён не зваў ся Беларусам, але -- Літвінам, пра Літвінаў, краёўцаў, Вялікую і Сярэднюю Літву, Новую Рэч Паспалітую... via [info]druving

  • Add to Memories

Верхняе Панямонне
[info]paniamonnie
Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1. 2012. Мінск: І.П. Логвінаў. 158 с.


 Пабачыў свет першы выпуск альманаха лакальнай гісторыі  "Верхняе Панямонне".
 Вярхоўі Нёмана, яго прытокі і Налібоцкая пушча фармуюць  з даўніх часоў непаўторны рэгіён, адметны як у  геаграфічным, эканамічным плане, так і ў сэнсе пэўнай  агульнасці культурнага развіцця. Па яго гісторыі  захавалася шмат архіўных дакументаў,  не ўведзеных  яшчэ ў навуковы зварот. У сувязі з крызісам  традыцыйнага краязнаўства, якое звялося да перапісвання  даўно вядомых з літаратуры звестак, часам недакладных,  а то і проста памылковых, паўстае неабходнасць  даследавання мясцовай гісторыі з апорай на  першакрыніцы і выкарыстаннем навуковага навуковага  апарату і падыходаў. Такі напрамак, усё больш папулярны  ў апошні час, вызначаецца як “лакальная гісторыя”.
 Першы выпуск прысвечаны гісторыі пераважна Новага  часу. Ён складаецца з двух блокаў, прадстаўленых  адпаведна артыкуламі і публікацыямі крыніц, якія датычаць  тэрыторыі пераважна сённяшніх Стаўбцоўскага,  Карэліцкага і часткова Наваградскага раёнаў. Пры  наяўнасці зацікаўленых у супрацоўніцтве аўтараў магчыма  таксама публікацыя матэрыялаў па Уздзенскаму,  Дзяржынскаму, частова Валожынскаму з Івянцом і  Наваградскаму з Любчай раёнах.
 Галоўным штуршком для выдання альманаха паслужылі  апошнія знаходкі, якія далі магчымасць устанавіць дату  заснавання горада Стоўбцы. Даследаванне было  праведзена кандыдатам гістарычных навук Андрэем  Латушкіным. Акрамя ўстанаўлення даты, у ходзе яго было высветлена, што Стоўбцы першапачаткова насілі іншую назву.
У дадзеным выпуску публікуецца таксама даследаванне Дзмітрыя Крывашэева па гісторыі Налібоцкай пушчы, у якім сацыяльная гісторыя спалучаецца з антрапалагічным падыходам (паказаны лад жыцця лясных слуг у XVIII ст.), а таксама спадарожныя архіўныя матэрыялы, з якіх асабліва варта адзначыць ардынацыю 1778 г. з апісаннем пушчы.
Таксама звяртаецца ўвага на такія помнікі мастацтва, як старадаўнія могілкі, якія сталі ў нас аб’ектам увагі даследчыкаў адносна нядаўна. Адпаведны матэрыял падрыхтаваны этнолагам Сяргеем Грунтовым па каталіцкіх шляхецкіх могілках у Новым Свержані.
Гісторыка-літаратурная частка прадстаўлена паэмай Адама Плуга “Жукаў Барок”, напісанай у 1848 г., якая ўяўляе цікавасць і як літаратурны твор, і як помнік па гісторыі вёскі.
Вялікая ўвага надаецца публікацыі гістарычных дакументаў і матэрыялаў. У адпаведным раздзеле можна пазнаёміцца з самымі разнастайнымі крыніцамі, паслухаць галасы розных эпохаў, даведацца шмат новага па гісторыі знаёмых мясцінаў. Адзначым як перспектыўны напрамак пошук і публікацыю перапіскі адміністрацыі радзівілаўскіх маёнткаў на Панямонні, якая ў вялікай колькасці захавалася ў архівах.
Усё гэта не азначае адмовы ад краязнаўчых традыцый. Краязнаўцы, аматары гісторыі, а таксама школьнікі могуць шмат дасягнуць у такіх напрамках, як вусная гісторыя (збор і апрацоўка успамінаў) і мікрагісторыя. Асабліва вітаецца збор мікратапанімікі, назваў урочышчаў і іх картаграфаванне. У якасці прыкладнага ўзору друкуецца даследаванне, праведзенае вучнямі краязнаўчага гуртка Аталезскай СШ.


  (з прадмовы)

 ЗМЕСТ 

Латушкін Андрэй. Заснаванне горада Стоўбцы (Свержна)
Крывашэеў Дзмітрый. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у ХVІ–ХVІІІ стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы
Грунтоў Сяргей. Каталіцкія могілкі мястэчка Новы Свержань 
Пушкіна Яніна, Віцько Дзмітрый. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў 
Плуг Адам. Жукаў-Барок 
Лісты Яна Казіміра Барташэўскага да Караля Станіслава і Ганны Радзівіл з часоў Вялікай Паўночнай вайны. Частка 1 (1705–1708 гг.) / публ., перакл. і камент. Д. Віцько 
Ліст Уладзіслава Чахоўскага да Караля Станіслава Радзівіла ад 17 красавіка 1700 г. з Нягневічаў / публ., перакл. і камент. Д. Віцько 
Ардынацыя 1778 г. лоўчаму Міхалу Мараўскаму з апісаннем Налібоцкай, Хатаўской, Дзераўнянскай і Дзяляціцкай пушчаў / публ. Д. Крывашэева 
Генеральная рэвізія пушчаў Нясвіжскага княства і Мірскага графства 1699 г. / публ. Д. Крывашэева 
Прадпісанне Міхалу Мараўскаму, лоўчаму пушчаў Караля Станіслава Радзівіла, адносна пабудовы трох попельных будаў (1779 г.) / публ. Д. Крывашэева 
Спіс архіўных крыніц па гісторыі стаўбцоўскага і свержанскага маёнткаў / падрыхт. А. Латушкін 
Стоўбцы на старых паштоўках і фотаздымках

Набыць можна ў кнігарнях "Акадэмкніга", "Галерэя Ў", "Кніжны салон" (Мінск), гандлёвых цэнтрах "Шкатулка" і "Гном" (Стоўбцы), прыватных распаўсюднікаў 
  • Add to Memories

На "конех" і ў "лодьех"
Хлапец
[info]druving
Прыкладаў, што ілюструюць падарожжы па тэрыторыі нашага краю ў ХІ - ХІV стст., у пісьмовых крыніцах нямала. Але што да транспартных сродкаў, з дапамогай якіх гэта адбывалася, дык інфармацыя пра іх - больш чым сціплая. Таму звернемся да крыніц археалагічных. Балазе культурны пласт у большасці старадаўніх гарадоў Беларусі добра захоўвае рэчы, вырабленыя з арганікі - дрэва, косці, скуры. З іх тады транспартныя сродкі, у асноўным, і ствараліся
  • Add to Memories

Лідскі Летапісец, 2 (38) 2007 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Лідскі Летапісец
краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс
2 (38) 2007

Цвермы: вяртанне святыні. 28 траўня 2007 года асвечана адноўленая капліца ў Цвермах. Цвермы. Гэтая невялікая вёсачка, якая знаходзіцца за 12 км ад Ліды, мае сваю цікавую гісторыю, цесна звязаную з капліцай. Капліца знаходзіцца ў лесе недзе за кіламетр ад вёскі. Аб яе ўзнікненні ў касцельных паперах захаваліся наступныя звесткі. Некалі з даўніх часоў у тым месцы стаяў крыж з драўлянай фігуркай Ісуса Хрыста, а побач шматвекавая хвоя. Да крыжа мясцовыя людзі ставіліся з вялікай павагай. Аднойчы была вялікая бура, якая паваліла крыж. Жыхар вёскі Стэфан Валяль (згодна касцельных дакументаў памёр у 1787 г.) забраў фігурку дахаты і паклаў у спіжарню. Болей...

  • Add to Memories

Гістарычныя графствы як перспектыўны турыстычны брэнд
Wiciaz
[info]nicolaev

Гісторык Кірыла [info]datcanin Карлюк: "Важно понимать необходимость планомерной креативной работы в этом направлении, создания различных инициатив, связанных с микрорегионами, инвестиций не только в материальном, но, в большей степени, в интеллектуальном и культурном плане"...

  • Add to Memories

Шумская Ірына, Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння | Камунікат.org
[info]kamunikat
Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння
манаграфія
Шумская Ірына

Кніга распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, іх імёны для большасці нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаюцца невядомымі. Адрасуецца прафесійным музыкантам і творцам-аматарам, выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, мастацтвазнаўцам і культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй музычнай культуры. Болей...

  • Add to Memories

Таямніцы Мірскага замка | Камунікат.org
[info]kamunikat
Вядомы беларускі пісьменьнік ды публіцыст Анатоль Бутэвіч выдаў новую кніжку „Таямніцы Мірскага замка”.На мінулым тыдні ён прэзэнтаваў яе ў Варшаве.Мірскі замак – гэта ўсім вядомы помнік беларускага дойлідзтва. Нядаўна адрэстаўраваны аб'ект адчыніў свае дзьверы для наведвальнікаў. Паводле словаў нашага суразмоўцы Анатоля Бутэвіча, муры замка хаваюць у сабе розныя ды надзвычай цікавыя гісторыі, што не на адну кніжку хопіць.Напрыклад, зазначае наш суразмоўца, Мірскі замак апісаў у сваім творы „Пан Тадэвуш” Адам Міцкевіч. Апроч таго, у Мірскім замку жылі ды тварылі людзі з розных закуткаў зямлі, нават з такіх аддаленых, як Цэйлон.Анатоль Бутэвіч сваім выданьнем заахвочвае наведнікаў прыехаць у Мір ды самім пераканацца на месцы ў харастве замка ды багацьці ягонай ... Болей...
  • Add to Memories

You are viewing the community [info]historyja