Кузнецов Игорь, Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры | Камун
kamunikat wrote in historyja
Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры
Кузнецов Игорь

Нягледзячы на шматлікія супярэчнасці і складанасці кожны рэгіён або вобласць на Беларусі маюць выданні, якія на рэгіянальным узроўні сабралі ў сабе спісы рэпрэсаваных у сталінскія часы людзей. Тым не менш, казаць пра іх паўнату і грунтоўнасць пакуль не прыходзіцца. Хіба што толькі разам, у спалучэнні дадзеныя выданні больш-менш адлюстроўваюць рэальную карціну. Праца Ігара Кузняцова "Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры" адна з першых спробаў стварыць поўны і грунтоўны спіс пацярпелых. Даследчык найбольш актыўна працуе над праблемай рэабілітацыі незаконна асуджаных і знішчаных людзей. Мэта яго даследаванняў - не дапусціць змоўчвання. Гісторык канстатуе, што адным з трагічных момантаў рэпрэсій сталі не толькі мільёны смерцяў, але таксама і люмпенізаванае грамадства, заражанае гвалтам. Усё гэта зараз праяўляецца нават на сацыяльна-бытавым узроўні. Толькі ўсведамленне злачынстваў, разуменне немагчымасці паўтарэння гэтага, вырашыць праблему гвалту ў грамадстве. Болей...


?

Log in