Previous Entry Share Next Entry
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 46 | Камунікат.org
kamunikat wrote in historyja
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік

Крыніцы асабістага паходжання (ці эга-дакументы) — ліставанне, дзённікі, успаміны і іншыя падобныя запісы з’яўляюпца вельмі каштоўным матэрыялам для рэканструкцыі мінулага. XIX стагоддзе было своеасаблівым росквітам гэтага тыпу гістарычных сведчанняў. Прычым вядзенне дзённікаў ці рэгулярнае ліставанне ўжо было не толькі рысай духавенства ці шляхты, але таксама шырэйшых колаў насельніцтва, якое паступова ўваходзіла ў эпоху масавай адукацыі, публічнага жыцця і інтэнсіфікацыі камунікацыі. Дзённікі Івана (Яніса) Спрогіса (1833-1918) з’яўляюцца перш за ўсё прыкладам сацыяльных змен у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя на літоўска-беларускіх землях Расійскай імперыі. (Андрэй Ціхаміраў, Віленскае жыццё вачыма Івана Спрогіса. «Свае» і «чужыя» на фоне гарадской штодзённасці канца XIX — пачатку XX ст., фрагмент) Болей...


?

Log in