Беларускае гістарычнае таварыства выступіла з заявай ў справе Тарашкевіча | Камунікат.org
kamunikat
Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы выступіла з заявай, у якой выказвае занепакоенасць тым, што Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў Браніслава Тарашкевіча асобай, якая не вартая быць патронам адной з вуліц у Бельску Падляшскім, а таксама патронам Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім.Як адзначае старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак палітычная дзейнасць Браніслава Тарашкевіча — вядомая. Найбольшай таямніцай застаецца сапраўдная дата ягонай смерці і спосаб, у які гэта выканалі карнікі з НКВД.— Мы, як Беларускае гістарычнае таварыства, чакалі нейкі час мерытарычнага абгрунтавання рашэння Інстытута нацыянальнай памяці, але, паколькі з боку ІНП не паступае ніякіх лістоў, а з выказванняў... Болей...

Радимичи
Кот Бегемот
sverc
Радимичи (локализация, происхождение, социально-политическая история) // Исторический формат. 2017. № 1-2

В работе рассматриваются: (1) негативные стереотипы о радимичах, сложившиеся в историографической традиции, и аргументируется позиция, что они не имеют под собой достаточных оснований; (2) проблема локализации радимичей, поста вленная недавно А.С. Щавелевым, и аргументируется позиция, что мнение данного автора, попытавшегося оспорить их традиционное размещение на Соже, основано на ошибке и является следствием поверхностной работы с летописным материалом; (3) проблема происхожден ия радимичей, проводится подробный обзор историографии и аргументируется гипотеза, согласно которой миграция радимичей с территории современной Польши могла произойти в VII-VIII в. в рамках славянской миграционной волны из Средней Европы и Дунайского региона на север и восток; (4) проблема атрибуции Λενζανηνοι/Λενζενίνοι (лендзян), упоминаемых Константином Багрянородным, и аргументируется гипотеза об их тождественности радимичам, происходящим согласно летописной традиции «от ляхов» (лендзяне – вариант этнонима ляхи).

У Беларусі ўшаноўваюць памяць Слуцкага збройнага чыну | Камунікат.org
kamunikat
Зьявілася ініцыятыва па ўсталяваньні помніка героям, якія змагаліся за незалежнасьць краіны.Нядаўна беларуская грамадзкасьць зьбірала сродкі на ўстаноўку помніка Т. Касьцюшку. Магчыма праз некаторы час у краіне зьявіцца першы помнік змагар за незалежнасьць бацькаўшчыны са Случчыны. З год у год расьце колькасьць людзей, якія сьвяткуюць гадавіну Слуцкага збройнага чына. Пачаўся збор подпісаў за ўстаноўку ім помніка.Слуцкі збройны чын лічыцца спробай узброенай абароны незалежнасьці Беларусі, калі беларускія вайсковыя атрады стрымлівалі наступаючыя савецкія войскі. Першыя баі мелі месца 26-27 лістапада. Супраціў доўжыўся да канца сьнежня. 28–31 сьнежня 1920 году апошнія 1500 беларускіх жаўнераў і афіцэраў сышлі ў Польшчу.Савецкія ўлады перасьледавалі ўдзельнікаў паўстаньня й замоўчвалі і... Болей...

Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім | Камунікат.org
kamunikat
Каласы пад сярпом тваім
Раман
Караткевіч Уладзімір

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй. (З.К.) Болей...


Чаму БНР не праіснавала? | Камунікат.org
kamunikat
У Варшаве гісторыкі абмяркоўвалі спробу стварэньня ў 1918 г. незалежнай беларускай дзяржавы.У пятніцу 24.11.17 у Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўнівэрсытэту сустрэліся беларускія гісторыкі. Тэма канфэрэнцыі “Беларуская Народная Рэспубліка і традыцыя беларускай дзяржаўнасьці”.Мерапрыемства прымеркавана да сотых угодкаў абвяшчэньня БНР, якія спаўняюцца ў 2018 годзе. Гісторыкі абмяркоўвалі спробу стварэньня незалежнай беларускай дзяржавы. Адзначым, што БНР была адной з новых дзяржаваў на мапе рэгіёну пасьля развалу царскай імпэрыі. У беларусаў аднак не атрымалася стварыць сваю дзяржаву.Чаму БНР ня выжыла? Галоўны арганізатар канфэрэнцыі беларускіх гісторыкаў, дырэктар Цэнтра Ўсходняй Эўропы у Варшаве Ян Маліцкі кажа, што беларускі нацыянальны рух быў надта малады і слабы.Ян Мал... Болей...

Сасноўскі Зміцер, Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Пол
kamunikat
Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да «Кнігі 2-га закону Маісеева» апісаў важнасць разумення рыцарамі сігналаў тр уб: «Некое же право — рицерское или военное, е же на войне соблюдаемо бываеть, яко справовати полки, знати своя места, розумети глас труб…». Музыкі былі важнай часткай вайсковай інфраструктуры, без іх вой ска было некіруемым. На барабанах, трубах, рагах, горнах, званах выконваўся ўвесь комплекс вайсковых сігналаў: вартавыя, баявыя (трывога, атака, адыход), маршавыя і парадныя. Музычныя сігналы служылі сродкам інфармацыі ў ваенным побыце: пад’ём, адбой, абед, пачатак малітвы і інш. Да рыцарскай музычнай культуры аднясем таксама і музыку шляхецкага асяроддзя, якая гучала ў мірны міжваенны час. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...


Вінцук Вячорка: Для каго сімвалізуе камунізм Браніслаў Тарашкевіч? | Камунікат.org
kamunikat
Ці трэба дэкамунізаваць Браніслава Тарашкевіча і ці сімвалізуе ён «камунізм»? На думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі адказу на гэтыя пытанні не дадуць анансаваныя дыскусіі гісторыкаў. Па яго словах, адны пакажуць паперку з ягоным подпісам аб сплаце грашовых складак. А іншыя нагадаюць, чым урэшце заплаціў Тарашкевіч за сваю памылку.
Пры гэтым Вінцук Вячорка звяртае ўвагу на сам польскі закон аб дэкамунізацыі.
– Польскі закон аб дэкамунізацыі знакавай прасторы дастаткова вялікую прастору пакідае суб’ектыўным меркаванням. У ім сказана, што павінны быць выкасаныя назвы, якія сімвалізуюць камунізм. Не павінна быць у тапанімічным ландшафце імёнаў, якія сімвалізуюць камунізм. Сімвалізаваць – гэта не юрыдычны тэрмін, нават не навуковы тэрмін, і адпаведна, хтосьці дзес... Болей...

Пазасудовае пакаранне – забойства пад прыкрыццём дзяржавы | Камунікат.org
kamunikat
У фільме “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (2017 год) закранаецца праблема гвалтоўных выкраданняў і па-за судовых пакаранняў апанентаў улады.Адзін з экспертаў, які фігуруе ў фільме, Раіса Міхайлоўская, старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра, гаворыць: “У 1999-2000 гадах у Беларусі літаральна адзін за другім сталі знікаць апаненты ўлады. Экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, вядомы бізнесовец Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. І тая інфармацыя, якую мы маем, дакументы, сведчанні відавочцаў, дазваляюць нам сцвярджаць, што следам за знікненнем гэтых людзей яны павергліся па-за судоваму смяротнаму пакаранню. Гэта незаконнае забойства пад прыкрыццём дзяржавы.У лістападзе 2000 года быў арыштаваны кіраўнік &ld... Болей...

"Сталінскія рэпрэсіі закранулі да 1 млн. 600 тыс. беларусаў" | Камунікат.org
kamunikat
Дасьледчык Ігар Кузьняцоў прапануе мяняць падыход да гістарычнай тэрміналёгіі. Яшчэ напрыканцы мінулага стагодзьдзя масавыя рэпрэсіі 1930-1950-ых гг. знаходзіліся ў эпіцэнтры ўвагі гісторыкаў былых савецкіх рэспублік. Але, у выніку зьмены гістарычнай палітыкі, у некаторых дзяржавах гэтая тэма пачала зьнікаць з поля зацікаўленьня дасьледчыкаў. Аб гэтым, між іншым, казалі гісторыкі падчас канфэрэнцыі, прысьвечанай рэпрэсіям, якая адбылася ў Менску.Прадстаўнічая міжнародная канфэрэнцыя сабрала як гісторыкаў зь Беларусі, так і дасьледчыкаў з іншых краін – Украіны, Польшчы, Летувы, Расеі. Зацікаўленьне тэматыкай адрозьніваецца ў залежнасьці ад краіны. Дасьледчык масавых рэпрэсій гісторык Ігар Кузьняцоў адзначае, што архівы НКУС у Беларусі ўсё яшчэ застаюцца закрытымі, таму беларускія гіст... Болей...

Алег Латышонак: Няма падстаў «дэкамунізаваць» Тарашкевіча | Камунікат.org
kamunikat
Сярод 12 вуліц, якія трапілі ў спіс другога этапа дэкамунізацыі на Падляшшы пазначана вуліца імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім. Пакуль яшчэ няма матывіроўкі, на аснове якой ахвяра сталінскіх рэпрэсій Браніслаў Тарашкевіч стаў прапагандыстам ідэй камунізму, або іншага таталітарнага рэжыму.Прафесар Алег Латышонак лічыць, што няма ніякіх падстаў, каб дэкамунізаваць Браніслава Тарашкевіча:
— Тарашкевіч зрабіў стаўку на савецкі бок, але нават будучы патаемным сябрам камуністычнай партыі Заходняй Беларусі займаўся палітычнай дзейнасцю, але ж не збройным змаганнем з польскай дзяржавай. Гэта быў парламенцкі, дэмакратычны рух, калі казаць Беларускую сялянска-работніцкую грамаду.Згодна з абноўленым законам аб дэкамунізацыі публічнай прасторы старшыня Інстытута нацыянальнай памяц... Болей...

?

Log in

No account? Create an account