Шпацыр па «беларускаму» Беластоку | Камунікат.org
kamunikat wrote in historyja
У Беластоку шмат месцаў, зьвязаных зь беларусамі й Беларусьсю: будынкі былой Беластоцкай гімназіі, акруговага суду, гарадзкога тэатру.У нядзелю, 29 красавіка, у рамках Фэсту экскурсаводаў пройдзе экскурсія па Беластоку.Гісторык і журналіст Аляксей Трубкін прапануе пашпацыраваць па «беларускім» Беластоку. Падчас экскурсіі турысты наведаюць месцы, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй і культурай.Сярод іншага, экскурсанты ўбачаць будынкі былой Беластоцкай гімназіі, у якой вучыўся Ігнат Грынявіцкі; былога акруговага суду, дзе праходзіў «працэс 45-ці» ў 1923 годзе; гарадзкога тэатру, у якім адбываўся Народны сход Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 году. З Аляксеем Трубкіным размаўляе Яраслаў Іванюк.слухайце далучаны гукавы файл Болей...

?

Log in

No account? Create an account