У Познані адчынілі выставу пра забойствы беларусаў на Падляшшы | Камунікат.org
kamunikat
72 гады таму з рук польскага ўзброенага падпольля загінулі дзесяткі праваслаўных беларусаў. У гэтым годзе мінулі 72 гады ад трагічных падзеяў на Падляшшы, калі з рук польскага ўзброенага падпольля загінулі дзесяткі праваслаўных беларусаў. Напрыканцы студзеня і ў пачатку лютага 1946 году аддзел PAS NZW пад камандаваньнем капітана Рамуальда Райса псэўданім Буры правёў пацыфікацыю беларускіх вёсак Зані, Заляшаны, Шпакі, Канцавізна й Волька Выганоўская. Буры адказны таксама за сьмерць 30-ці вазакоў, якія былі забітыя ў лесе непадалёк вёскі Пухалы Старыя.
Памяць ахвяраў гэтых трагічных падзеяў вырашылі ўшанаваць беларускія мастакі зь Беласточчыны Лявон Тарасэвіч і Маргарыта Дзьмітрук. Яны падрыхтавалі выставу пад загалоўкам «Заляшаны», якая ў мінулы панядзелак адкрылася ў гарадзкой... Болей...

Старшыня ІНП Польшчы паляцеў з місіяй у Беларусь | Камунікат.org
kamunikat
У Менску пры амбасадзе Польшчы інстытут адчыняе «Прыпынак «Гісторыя».У Бабруйску пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё помніка жаўнерам І польскага корпуса ў Расеі.У нядзелю пачаўся афіцыйны візыт дэлегацыі Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы ў Беларусь. Першым этапам праграмы візыту стала наведваньне ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій савецкія ўлады расстралялі тысячы чалавек, як «ворагаў народа». Курапаты наведаў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк са сваімі супрацоўнікамі. Ён зазначыў, што Курапаты – гэта месца гібелі нявінных людзей.Ярослаў Шарэк: Большасьць зь іх, можна сказаць, што ўсе былі нявінныя. Палякі загінулі ў рамках так званай «Польскай апэрацыі» НКВД толькі за тое, што былі палякамі.Польская дэлегацыя ўсклала вянкі з белых ды чы... Болей...

Абвешчаная 25 сакавіка 1918 г. БНР мела атрыбуты дзяржаўнасьці | Камунікат.org
kamunikat
Пра пачаткі Беларускай Народнай Рэспублікі расказвае гісторык Андрэй Чэрнякевіч.100 гадоў Беларускай Народнай РэспублікіСёлета будзем адзначаць 100-я ўгодкі акту 25-га Cакавіка, юбілей абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.Пра ідэю БНР гаварылася ўжо напрыканцы 1917-га падчас Усебелускага Зьезду.Абвешчаная 25 сакавіка 1918 году Беларуская Народная Рэспубліка мела атрыбуты сваёй дзяржаўнасьці: была Часовая канстытуцыя, пячатка, бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня. Былі акрэсьленыя дзяржаўныя межы, а летам 1918 былі выпушчаны таксама пашпарты грамадзяніна БНР.Выканаўчым органам быў Народны Сакратарыят, пазьней перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.Пра пачаткі БНР зь беларускім гісторыкам Андрэям Чэрнякевічам размаўляе Яраслаў Іванюк. Болей...

155 гадоў таму пачалося паўстаньне супраць расейскага панаваньня | Камунікат.org
kamunikat
Паўстаньне было дрэнна падрыхтаванае і закончылася поўнай паразай, але памяць пра герояў засталася на доўгія гады.22 студзеня 1863 года пачалося паўстаньне супраць расейскай імпэрыі. У Польшчы яго называюць Студзенскім паўстаньнем, у Беларусі яно больш вядомае пад назваю паўстаньня Кастуся Каліноўскага.Роўна 155 гадоў таму быў выдадзены маніфэст Часовага нацыянальнага ўраду Польшчы, які пачынаў змаганьне супраць акупацыйных расейскіх уладаў.Польскія гісторыкі шмат увагі прысьвячаюць дасьледаваньню гэтага руху супраціву. Многія лічаць, што паўстаньне насіла авантурны характар, было дрэнна падрыхтаванае і закончылася поўнай паразай і разгромам сілаў паўстанцаў, але памяць пра гераізм змагароў засталася на доўгія гады і ўзмацніла чарговыя пакаленьні. Гісторык прафэсар Аліцыя Кулецка гаворыць,... Болей...

100 год – знакавай старонцы гісторыі Беларусі | Камунікат.org
kamunikat
Сёлета ў Беларусі выпадае вялікі юбілей – 100-годзьдзе абвяшчэньня БНР. Магчыма гэтая гадавіна стане нагодай, каб прызнаць важнасьць гэтай падзей для беларускай дзяржаўнасьці і завершыць падзелы ў ацэнцы БНР.У савецкія часы гісторыя БНР замоўчвалася. Першай беларускай дзяржавай называлася Беларуская савецкая рэспубліка, абвешчаная бальшавікамі. У 1990-ыя гады беларускае грамадзтва даведалася пра факт абвяшчэньня БНР. Пачалося навуковае вывучэньне й асэнсаваньне тых падзей. Аднак доўгі час, асабліва з боку ўладаў, афіцыйных гісторыкаў ды ідэолягаў, не сьціхала крытыка ды адрынаньне БНР.Цяпер мы бачым, што ў Беларусі зьявіўся больш вывераны погляд на тыя падзеі. Напрыклад, на старонках Вікіпэдыі пазначаецца сьціпла, што БНР – гэта дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі ноччу ... Болей...

100 гадоў таму бальшавікi разагналі Ўсебеларускі зьезд | Камунікат.org
kamunikat
100 гадоў таму бальшавікi разагналі Ўсебеларускі зьезд.Зьезд адыграў важную ролю ў працэсе стварэньня беларускай дзяржаўнасьці. Незалежніцкія памкненьні ўзмоўцніліся пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі Расейская Імпэрыя пачала распадацца і шмат якія народы, якія ўваходзілі ў склад імпэрыі гэта выкарысталі дзеля адбудаваньня сваёй дзяржаўнасьці і незалежнасьці: Украіна, Летува, Беларусь, Польшча.Ячшэ ў лістападзе 1917 году Вялікая Беларуская Рада і Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада распаўсюдзілі адозву да «Ўсяго Народа Беларускага» з заклікам пасылаць на зьезд сваіх дэлегатаў. Да 27 сьнежня было зарэгістравана больш за 1800 дэлегатаў, што рабіла зьезд прадстаўнічым і агульнанацыянальным. Трэба таксама разумець і той факт, што зьезд адбываўся ў даволі складаных умовах, бо ча... Болей...

Чаму беларусы не памятаюць пасьляваеннай калектывізацыі | Камунікат.org
kamunikat
Распавядзе гісторык Алесь Смалянчук, які стварае Архіў вуснай гісторыі беларусаў.Вольга Іванова з Беларускага архіву вуснай гісторыі разам з Алесем Смалянчуком падрыхтавалі да друку кнігу "Прамоўленая гісторыя. ХХ стагоддзе ў памяці жыхароў беларускай вёскі". Кніга ілюстраваная дакумэнтамі і фотаздымкамі са збораў экспэдыцый Архіва вуснай гісторыі за 2011-2017гг.На думку прафэсара Смалянчука гэта фактычна першая спроба навуковага аналізу сабраных Архівам вусных успамінаў. І сьведчыць яна пра вялікую важнасьць гэтага накірунку гістарычных дасьледаваньняў для разуменьня беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. А сам Архіў на працягу 12-ці гадоў дзейнасьці сабраў ужо калекцыю больш за тысячу аповедаў.
Гэта вынік 15-ці экспэдыцыяў, праведзеных у розных рэгіёнах Беларусі па розных тэмах - гаворыць Ал... Болей...

Ці ўсталююць улады Гародні камяні памяці? | Камунікат.org
kamunikat
Камяні памяці – такі новы для Беларусі спосаб ушанавання людзей, што загінулі падчас Халакосту, – жадаюць усталяваць у Гародні ў 2018 годзе. Два камяні з напісанымі па–беларуску імёнамі Фелікса Зандмана і Рыгора Хосiда ўжо прывёз з Нямеччыны сябар мясцовай сінагогі Райко Ласанчук.Пра праект распавядае прадстаўнік Асацыяцыі іўдзея-хрысціянскага дыялогу “Shomer – International” у Беларусі Яўген Калодзін.
– Ініцыятыва ажывіць памяць пра ахвяраў нацызму, менавіта пра гарадзенскіх габрэяў. Многія з іх былі ў гарадзенскім гета. Лёсы іх былі розныя. Дапамаглі з ідэяй нямецкія сябры, менавіта праект Stolpersteine, так званыя «Камяні спатыкнення». Гэты праект нарадзіўся ў мастака Гюнтера Дэмніга яшчэ ў далёкія 90-ыя. У 1994 годзе ён ладзіў выст... Болей...

Беларускае гістарычнае таварыства выступіла з заявай ў справе Тарашкевіча | Камунікат.org
kamunikat
Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы выступіла з заявай, у якой выказвае занепакоенасць тым, што Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў Браніслава Тарашкевіча асобай, якая не вартая быць патронам адной з вуліц у Бельску Падляшскім, а таксама патронам Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім.Як адзначае старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак палітычная дзейнасць Браніслава Тарашкевіча — вядомая. Найбольшай таямніцай застаецца сапраўдная дата ягонай смерці і спосаб, у які гэта выканалі карнікі з НКВД.— Мы, як Беларускае гістарычнае таварыства, чакалі нейкі час мерытарычнага абгрунтавання рашэння Інстытута нацыянальнай памяці, але, паколькі з боку ІНП не паступае ніякіх лістоў, а з выказванняў... Болей...

Радимичи
Кот Бегемот
sverc
Радимичи (локализация, происхождение, социально-политическая история) // Исторический формат. 2017. № 1-2

В работе рассматриваются: (1) негативные стереотипы о радимичах, сложившиеся в историографической традиции, и аргументируется позиция, что они не имеют под собой достаточных оснований; (2) проблема локализации радимичей, поста вленная недавно А.С. Щавелевым, и аргументируется позиция, что мнение данного автора, попытавшегося оспорить их традиционное размещение на Соже, основано на ошибке и является следствием поверхностной работы с летописным материалом; (3) проблема происхожден ия радимичей, проводится подробный обзор историографии и аргументируется гипотеза, согласно которой миграция радимичей с территории современной Польши могла произойти в VII-VIII в. в рамках славянской миграционной волны из Средней Европы и Дунайского региона на север и восток; (4) проблема атрибуции Λενζανηνοι/Λενζενίνοι (лендзян), упоминаемых Константином Багрянородным, и аргументируется гипотеза об их тождественности радимичам, происходящим согласно летописной традиции «от ляхов» (лендзяне – вариант этнонима ляхи).

?

Log in

No account? Create an account